rubeen

 

4nj7bxsto8ea8wfw4napdygto8eafwf14n47bxqozzem7wfirdea8wc84gypbpqos5emjwfi4n67bqgoswopbxsos8eabwfo4n57

4nj7be6ouaonfwfb4gypbpqosuem5wcx4g81bwce4n7pbxsozxemye8no1mnypburdemgmsouuem7wfu4nhpbq6oszemfwfore


Матуліна мова

Матуліна мова

 Страціў слова, страціў спадчыннае слова –

Штосьці страціў у душы абавязкова.

Можа, годнасці хоць кропельку малую?

Можа, мудрасці хоць дробачку якую?

Можа, памяці хоць зернетка-іскрынку?

Можа, праўды хоць пылінку-парушынку?

Я не ведаю дакладна, што ты страціў.

Запытайся – ці не скажа табе маці…

 

Ніл Гілевіч

   Традыцыйна напрыканцы лютага ў нашай школе праводзіцца тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе адкрыццё тыдня супала са святам – 21 лютага – Міжнародным днём роднай мовы. Раніцай вучні 11 “А” класа правялі ў рамках школы акцыю “Разам з мовай”. Яны звярталіся да рабят і да супрацоўнікаў школы з прсьбай  сказаць прымаўку ці прыказку на баларускай мове. Многім адразу цяжка было прыгадаць прыклады беларускай народнай творчасці, але ў выніку ўсе справіліся з хваляваннем і з гэтым заданнем, за што і атрымалі на памяць сувеніры – магніцікі з выявамі сімвалаў беларускага нацыянальнага арнаменту.

   У школьнай бібліятэцы на працягу тыдня працавала выстава “Матуліна мова”. Яркае афармленне прыцягвала ўвагу наведвальнікаў, і юныя чытачы знаёміліся з матэрыяламі, нават фатаграфаваліся на памяць.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Адамаўна Асіповіч правяла з вучнямі пятых класаў інтэрактыўную віктарыну “Чорны квадрат”. Настаўнік Таццяна Мікалаеўна Галанава праводзіла з вучнямі 7 “Б” класа віктарыну “Я ведаю Беларусь”. На дзіва, удзельнікі не далі ніводнага няправільнага адказу!

Ва ўторак адбылася алімпіяда па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Сёлета ў ёй удзельнічала рэкордная колькасць вучняў 5-х – 8-х класаў – 75 чалавек!

   Класны кіраўнік 7 “В” класа А.А. Асіповіч наладзіла са сваімі вучнямі творчую студыю “Гасціннасць нашых продкаў”. Васьмікласнікі пад кіраўніцтвам Алены Адамаўны паўдзельнічалі ў конкурсе “ФЭСТ”.

Класная гадзіна ў 6 “Г” класа 23 лютага прайшла ў бібліятэцы імя А.С.Пушіна. Там для гасцей быў падрыхтаваны моўны турнір “Родныя словы”. Падзяліўшыся на дзве каманды, дзеці супернічалі за званне лепшых знаўцаў беларускай мовы. Каманда “Эрудыты” ў напружанай барацьбе перамагла каманду “Усяведы”.  Самым складаным і вельмі цікавым аказаўся конкурс капітанаў. За праяўленыя веды шасцікласнікі атрымалі прыгожыя дыпломы. На працягу мерапрыемства рабяты праяўлялі ўзаемападтрымку і перажывалі вельмі пазітыўныя эмоцыі.

   Класны кіраўнік 5 “Г” класа Іна Мікалаеўна Брадко арганізавала з дзецьмі інтэлектуальную гульню “Лепшыя беларусазнаўцы”.

   У гэтым навучальным годзе вучні па ўсіх прадметах прымаюць удзел у гульні “Я ведаю”. Не стала выключэннем і беларуская мова. На прадметным тыдні ўсе ўключыліся ў інтэлектуальную гульню.

   Настаўнікі музыкі Л.А.Прыборац і Т.А.Тулікава дапамаглі падрыхтаваць і правесці музычныя перапынкі. Акцыя “Спяваем разам” праходзіла ў актавай зале, усе жадаючыя маглі прыйсці паслухаць беларускія песні ў выкананні дзяцей і нават паспяваць разам з імі. Віктарыну “Спадчына” правяла настаўнік Л,В,Літвінава з вучнямі 7 “Г” класа. Яна ж арганізавала інтэрактыўны перапынак “Каляровая мова” з пяцікласнікамі, на працягу якога ўдзельнікі павінны былі намаляваць беларускае слова фарбамі.

   У пятніцу запамінальнай падзеяй стаў квэст “Беларуская скарбонка”, які дапамагла арганізаваць і правесці педагог-арганізатар В.Н.Леўшанка. Удзельнікі з вялікай адказнасцю і захапленнем аднесліся да гульні, такіх шчырых перажыванняў і адкрытых эмоцый дзяцей можна назіраць нячаста.

   Завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў суботу ў актавай зале, дзе сабраліся запрошаныя шасцікласнікі. Яны былі рады знаходзіцца не ў строгай атмасферы ўрока, а ў цёплай сяброўскай абстаноўцы, каб адказаць на пытанні віктарыны “Я ведаю Беларусь”. Шчасцем было, што за няправільныя адказы не ставіліся дрэнныя адзнакі. У выніку невядомае дагэтуль стала вядомым. Хтосьці для сябе адкрыў новыя факты, даты, імёны. Мерапрыемства паказала, што нашы вучні сапраўды ведаюць і любяць Беларусь. Падрастаючае пакаленне не адмаўляецца ад матулінай мовы.

Кіраўнік МА               Т.М.Галанава

 

1бел 2 бел 3 бел 4бел 5 бел 6 бел 7бел 8бел 9 бел 10 бел 16 бел 11 бел 12 бел 13 бел 14 бел VFL.RU - ваш фотохостинг 16 бел 17 бел 18 бел 19 бел 20 бел