Мэта правядзення: фарміраванне ў вучняў цікавасці да прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», сістэматызацыя і пашырэнне ведаў, атрыманых на ўроках беларускай мовы і літаратуры; выхаванне пачуцця патрыятызму, гонару за свой народ, цікавасці да яго мінулага, узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў.
У перыяд з 17.02. па 22.02 2020 г. праводзіўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках Тыдня былі запланаваны і праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. Графік правядзення прадметнага тыдня быў складзены на 2-ім пасяджэнні МА. Настаўнікам было прапанавана прадумаць план мерапрыемстваў (дата, час, месца правядзення).
Пачатак прадметнага Тыдня быў азначаны ўрачыстым адкрыццём. Невялікі канцэрт «Спяваем разам!» падрыхтавалі вучні 9 «А», 9 «Б», 10 «А» класаў пад кіраўніцтвам настаўніка музыкі Т.А.Тулікавай, Прыбарэц Л.А. і настаўніка беларускай мовы і літаратуры І.У.Церахавай. Прагучалі беларускія народныя песні.
У гэты жа дзень настаўнік беларускай мовы і літаратуры Асіповіч А.А. правяла гульню-віктарыну «Паўтараем, на роднай мове размаўляем!» для вучняў 6-ых класаў.
Аўторак 19.02. пачаўся інтэрактыўным перапынкам «Смак беларускай мовы», які правяла настаўнік Літвінава Л.В. разам з вучнямі 5-га класа. Неабходна было растлумачыць значэнне фразеалагізмаў або значэнне слова. Удзельнічаць маглі ўсе жадаючыя. За правільны адказ кожны атрымліваў цукерку.
Аўторак таксама быў прысвечаны пісьменніку—юбіляру 2020 года Рыгору Барадуліну. У актавай зале вучням 9-ых і 10-га класаў быў прапанаваны Паэтычны ўспамін да 85-годдзя з дня нараджэння паэта. Мерапрыемтсва падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі ім. А.С.Пушкіна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры І.У.Церахава і вучні 10 «А» класа. Пад час успаміну вучні змаглі прайсці па сцяжынках жыцця і творчасці беларускага паэта, а таксама прагледзець відэазапіс, дзе Р.Барадулі чытае свае вершы.
У сераду 20.02. для вучняў 8 класаў прайшла Літаратурная гасцёўня, прысвечаная В. Быкаву. Падрыхтавалі яе супрацоўнікі бібліятэкі і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Літвтнава Л.В. Вучні 8 класа змаглі акунуцца ў атмасферу таго часу, з цікавасцю слухалі звесткі з жыцця пісьменніка, задавалі пытанні (фотаздымкі прыкладаюцца да сцэнарыя мерапрыемства).
Для вучняў 5 класаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Асіповіч А.А. правяла літаратурную гульню-падарожжа «Лепшы знаўца беларускай літартуры», а вучні 11 «А» класа" паўдзельнічалі ў віктарыне «Спадчына», якую падрыхтавала і правяла для іх Галанава Т.М.
У чацвер 21.02 на другім і трэцім перапынках увазе вучняў і настаўнікаў быў прадстаўлены радыёчасопіс «Роднае слова», які правяла Церахава І.У., разам з вучаніцамі 10 «А» класа Бядой Ульянай і Гуляшовай Янінай. Прагучалі вершы пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года.
Для вучняў 8 класаў у актавай зале прайшло цікавае інтрэактыўнае мерапрыемства «Рыцарскі турнір», якое падрыхтавала і правяла Асіповіч А.А.
Не прайшоў гэты дзень бясследна і для цікаўных вучняў. Свае веды яны змаглі праверыць праз удзел у рэспубліканскім конкурсе «Буслік». У ім прынялі ўдзел вучні нашай школы з ІІІ па VІІІ класы.
У пятніцу 22.02. была праведзена акцыя «Чытаем па-беларуску». Акцыя праходзіла на працягу ўсяго навучальнага дня. У ёй змаглі прыняць ўдзел усе жадаючыя. Усім жадаючым было прапанавана прачытаць вершы або ўрыўкі з вядомых твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў без падрыхтоўкі. Атрымалася вельмі цікава і займальна.
Таксама ў пятніцу была арганізавана гульня для вучняў 5-ых класаў «Падарожжа з Буслікам», якую правяла супрацоўнік школьнай бібліятэкі Багамаз А.І.
Завяршыла прадметны тыдзень падарожжа па родным краі, пад час якога вучням 7 і 9 класаў быў прапанаваны прагляд відэаролікаў «Нацянальная культура», а потым прайшла віктарына «Народныя звычаі і традыцыі». Арганізавала і правяла мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літартуры Літвінава Л.В.
Акрамя таго, кожны дзень на другім і трэцім перапынках быў арганізаваны «Музычны калейдаскоп»: гучалі песні на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А. Ставера, Р.Барадуліна.
На першым паверсе быў аформлены стэнд «Тыдзень беларускай мовы і літаратуры».
Кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Церахава І.У. падвяла вынікі прадметнага Тыдня.
Усе мерапрыемствы праведзены на дастаткова высокім узроўні. Настаўнікі з усёй адказнасцю падышлі да правядзення прадметнага Тыдня, таму і прайшоў ён вельмі цікава і пазнавальна не толькі для вучняў, але і для іх бацькоў, і для саміх настаўнікаў. Мэты і задачы, якія былі вызначаны ў рамках прадметнага Тыдня дасягнуты. Настаўнікі ўлічылі папярэднія заўвагі і павялічылі колькасць масавых мерапрыемстваў.
Па выніках прадметнага Тыдня аформлена папка.
Рэкамендацыі:
1. Працягваць практыку правядзення тэматычных прадметных Тыдняў.
2. Настаўнікам МА ўключаць у графік прадметнага тыдня мерапрыемствы масавага характару.
3. Сістэматызаваць фота- і відэаматэрыялы.
4. Прыцягваць да ўдзелу ў пазакласных мерапрыемствах не толькі вучняў, але і іх законных прадстаўнікоў.
Кіраўнік МА
І.У.Церахава