rubeen

 

4nj7bxsto8ea8wfw4napdygto8eafwf14n47bxqozzem7wfirdea8wc84gypbpqos5emjwfi4n67bqgoswopbxsos8eabwfo4n57

4nj7be6ouaonfwfb4gypbpqosuem5wcx4g81bwce4n7pbxsozxemye8no1mnypburdemgmsouuem7wfu4nhpbq6oszemfwfore


Гавары са мной па-беларуску

Залацінкі народнай мудрасці

Лепей вучоны, як залачоны.
Меней гавары, болей пачуеш.
Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.
Стары друг лепей новых двух.
Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш.

Успомніце прыказкі на тэму працы.


Слова жывое, слова гаваркое

Азімак — веснавы замаразак
Асвер — частка калодзежнага жураўля ў выглядзе доўгай жэрдкі, пры дапамозе якой дастаюць вядро з вадой
Вярэнька — сплецены з бяросты кошык з накрыўкай
Дзяркач — стары венік, галень
Трысце — зараслі вадзяных ці балотных раслін з раскідзістай мяцелкай
Ходнік — вузкі доўгі дыванок, які рассцілаецца на подлозе
Шліхта — акуратна складзены рад бярвенняў