Памятка для вучняў. Запазычаныя і іншамоўныясловы
Шпаргалка для перакладчыка. Асаблівасціперакладу з рускаймовы на беларускую
Род назоўнікаў. Цяжкасціперакладу
КАРТКА-ПАМЯТКА. Шматаспектны аналіз мастацкага твора ў школе
КАРТКА-ПАМЯТКА. Напісанне водгука
КАРТКА-ПАМЯТКА. Літаратуразнаўчая характарыстыка жыцця і творчасці пісьменніка
КАРТКА-ПАМЯТКА. Патрабаванні да чытання твора на памяць
КАРТКА-ПАМЯТКА. Літаратуразнаўчы аналіз мастацкага твора
КАРТКА-ПАМЯТКА. Рэкамендацыі да работы над сачыненнем
1. Наяўнасць у слове літары Ф.
Прыклады: фарба, шафа, фасоля, Фёдар
2. Пачатковая літара Э, О і непрыставачнае А.
Прыклады: эра, Эма, опера, атака
3. Спалучэнне ГЕ, КЕ, ХЕ ў корані.
Прыклады: агент, схема, Яўген
4. Спалучэнні БЮ, ВЮ, КЮ, МЮ, ЛЮ, ФЮ ў корані.
Прыклады: бюро, рэвю, кювет, капюшон
5. Спалучэнні двух галосных у корані.
Прыклады: аул, ідэал, дуэт, гуаш
6. Цвёрдасць зычных Д і Т у спалучэннях ДЭ, ТЭ, ДЫ, ТЫ.
Прыклады: дэтэктыў, дыван, дысцыпліна, медыцына, Адэса, тыгр
7. ПрыстаўкіА-, АНТ(Ы)-, АРХІ-, КОНТР-, РЭ-, ДЭ-, ДЫС-, АМФІ-.
Прыклады: амфітэатр, антыцыклон
8. Суфіксы —ІЗМ- (-ЫЗМ-), -ІСТ- (-ЫСТ-), -ІР- (-ЫР-) і інш.
Прыклады: арганізм, капіраваць
Извиниться перед кем-нибудь — папрасіць прабачэння ў каго-небудзь, перапрасіць каго-небудзь.
Жениться на ком-нибудь — ажаніцца з кім-небудзь.
Глумиться над кем-нибудь — здзекавацца з каго-небудзь.
Удивляться чему-нибудь — дзівіцца з чаго-небудзь.
Смеяться над кем-нибудь — смяяцца з каго-небудзь.
Насмехаться над человеком — кпіць з чалавека.
Прислониться к стене — прыперціся да сцяны.
Пойти за грибами (ягодами) — пайсці ў грыбы (ягады).
Лишиться покоя — страціць спакой.
Он подумал про себя — ён падумаў сам сабе.
Читать про себя — чытаць паціху, сам сабе.
Поблагодарить (кого?) учительницу, брата, отца — падзякваць (каму?) настаўніцы, брату, бацьку.
Послать (за чем?) за книгой, за водой, (за кем?) за учеником, за мамой — паслаць (па што?) па кнігу, па ваду, (па каго?) па вучня, па маму.
Пошутить (над кем?) над соседкой, над одногодками — пажартаваць (з каго?) з суседкі, з аднагодкаў.
Простить (кого?) брата, ученика, тренера — дараваць (каму?) брату, вучню, трэнеру.
Рассуждать (о чём?) о новом произведении, о поездке — разважаць (прашто?) пра новы твор, пра паездку.
Заботиться (о ком?) о детях, о маме — клапаціцца (пракаго?) пра дзяцей, пра маці.
Род назоўнікаў. Цяжкасці перакладу. Словазлучэнні. Скланенне словазлучэнняў.
Некаторыя назоўнікі у беларускай мове, у адрозненні ад рускай, маюць іншы род, што часта выклікае пэўныя цяжкасці. Далей прыведзены прыклады, на якія трэба звярнуць увагу. Яны часцей усяго сустракаюцца ў дамашніх работах, кантрольных заданнях, дыктантах і г.д.
Перакласці словазлучэнні на беларускуюмову, вызначыць род назоўнікаў. Запісаць словазлучэнні ў родным, давальным i месным склонах.
Стройный тополь (мужской род) — стройная таполя (жаночы род)
Р. Стройнай таполі, Д. стройнай таполі, М. аб стройнай таполі
Старинная запись (женский род) — старажытны запіс (мужчынскі род)
Р. Старажытнага запісу, Д. старажытнамузапісу, М. аб старажытным запісе
Новая шинель (женский род) — новы шынель (мужчынскі род)
Р. Новага шыняля, Д. новаму шынялю, М. аб новым шынялі
Спелое яблоко (средний род) — саспелы яблык (мужчынскі род)
Р. Саспелага яблыка, Д. саспеламу яблыку, М. аб саспелым яблыку
Едкая гарь (женский род) — едк ігар (мужчынскі род)
Р. Едкага гару, Д. едкаму гару, М. аб едкім гары
Старый комод (мужской род) — старая камода (жаночы род)
Р. старой камоды, Д. старой камодзе, М. аб старой камодзе
Широкая дверь (женский род) — шырокія дзверы (множны лік)
Р. Шырокіх дзвярэй, Д. шырокім дзвярам, М. аб шырокіх дзвярах
Мелкая крупа (женский род) — дробныя крупы (множны лік)
Р. дробных круп, Д. дробным крупам, М. аб дробных крупах
Неполная опись (женский род) — няпоўны вопіс (мужчынскі род)
Р. Няпоўнага вопісу, Д. няпоўнаму вопісу, М. аб няпоўным вопісе
Белая черемуха (женский род) — белая чаромха (жаночы род)
Р. Белай чаромхі, Д. белай чаромсе, М. аб белай чаромсе
Настенная живопись (женский род) — насценны жывапіс (мужчынскі род)
Р. Насценнага жывапісу, Д. насценнаму жывапісу, М. аб насценным жывапісе
Нестерпимая боль (женский род) — нясцерпны боль (мужчынскі род)
Р. Нясцерпнага боля Д. нясцерпнаму болю М. аб нясцерпным болі
Синие чернила (множественное число) — сіняе чарніла (адзіночнылік, ніякі род)
Р. Сіняга чарніла Д. сіняму чарнілу М. аб сінім чарніле
Красивая шаль (женский род) — прыгожы шаль (мужчынскі род)
Р. Прыгожага шаля Д. прыгожаму шалю М. аб прыгожым шалі
Горькая полынь (женский род) — горкі палын (мужчынскі род)
Р. Горкага палыну Д. горкаму палыну М. аб горкім палыне
Трудовая мозоль (женский род) — працоўны мазоль (мужчынскі род)
Р. Працоўнага мазаля Д. працоўнаму мазолю М. аб працоўным мазалі
Бронзовая медаль (женский род) — бронзавы медаль (мужчынскі род)
Р. Бронзавага медалю Д. бронзаваму медалю М. аб бронзавым медалі
Песчаная насыпь (женский род) — пясчаны насып (мужчынскі род)
Р. пясчанага насыпа Д. пясчанаму насыпу М. аб пясчаным насыпе
Неразборчивая подпись (женский род) — неразборлівы подпіс (мужчынскі род)
Р. Неразборлівага подпісу Д. неразборлівамуподпісу М. аб неразборлівым подпісе
1.Акрэслі мэту чытання твора, выразна прачытай яго.
2.Сфармулюй правільна тэму твора( адкажы на пытанне, пра што гаворыцца ў творы) і яго ідэю ( вядучую думку, вывад аўтара).
3.Падумай, якія праблемы ( пытанні, штовынікаюць з тэмы твора) аўтар вырашыў у творы: грамадзянскія, патрыятычныя, філасофскія, маральна-этычныя, гістарычныя і інш.
4.правільна акрэслі аўтарскае пачуццё, увасобленае ў творы: радасць, захапленне, жах, смутак, туга, роспач, абурэнне, крык душы.
5.Паразважай над жыццёвымі вытокамі твора, суадносінамі ў іх факта і домысла.
6.Што можна сказаць пра манеру аўтарскага выказвання:
7.Сфармулюй рысы характару лірычнага героя ( аўтара):
8.Падумай над жанравай характарыстыкай твора:
9.Навучыся правільна праводзіць шляхі аналізу мастацкага твора.
10. Літаратуразнаўчы шлях аналізу:
11.Стылёвы шлях аналізу ( аналіз вобразна-выяўленчых сродкаў мовы: эпітэтаў , метафар, параўнанняў, увасабленняў, гумару, сатыры, алегорыі і інш.)
12.Лінгвістычны шлях аналізу аўтарсукіх моўных цяжкасцей:
13.Тэксталагічны аналіз мастацкагатвора. Аналіз творчай лабараторыі аўтара, суадносіны факта і домысла, прататыпы літаратурных герояў і інш.
14. Фанетычны аналіз мастацкага твора ( алітэрацыя, асананс, роля зычных і галосных у тэксце).
15.Сінтаксічны аналіз мастацкага твора ( тыпы сказаў, роля аднародных членаў сказа, злучнікаў і г.д.)
16. Паразважай над вершаваным памерам твора, яго рытмікай, строфікай, рыфмай.
Водгук — гэта выказванне ўражанняў, дзе аўтар дзеліцца сваімі думкамі аб творы, пры гэтым не ставіць мэту ўсебакова ахарактарызаваць змест і мастацкую структуру.
Кампазіцыйная схема
1. Уступ ( тэзіс).
2.Доказ ( аргументы).
3.Вывады.
План
1. Назва твора, аўтар.
2.Аб чым гэты твор, кніга?
3.Чым цікавы твор?
4.Каму можам прапанаваць прачытаць?
Водгук пішацца ад імя першай асобы.
1.Агульная характарыстыка гістарычнага перыяду, у які працаваў ( працуе) пісьменнік.
2.Кароткія звесткі біяграфічнага характару аб аўтары.
3.Характарыстыка творчасці пісьменніка.
4.Пачатак літаратурнай дзейнасці.
5.Этапы літаратурнай дзейнасці.
6.Мастацкія асаблівасці некаторых твораў.
7.Пісьменнік і грамадства.
8. Вашы асабістыя адносіны да творчасці гэтага аўтара.
9. Значэнне дзейнасці пісьменіка.
1. Дасканалае веданне тэксту ( можна прапанаваць вучням прачытаць урывак (верш) двойчы):
— першы раз — дзеля праверкі ведання тэксту;
— другіраз — на выразнасць чытання.
2. Паўзы.
3. Лагічны націск ( словы загадзя падкрэсліваюцца).
4. Стан чытальніка пры перадачы настрою твора( радасць, сум, узнёсласць, адчай, заспакаенне).
5. Міміка і жэсты, інтанацыя, іх зменлівасць.
6. Артыстызм, уменне «трымацца на сцэне».
1.Агульная характарыстыка гістарычных абставін, у якіх быў напісаны твор.
2.Якое месца займае твор у сістэме літаратурнай дзейнасці пісьменніка?
3.Звесткі аб:
4.Характарыстыка ідэйнага зместу твора.
5.Вашы асабістыя адносіны да мастацкага твора.
6.Месца твора ў гісторыі культуры.
7.Характарыстыка:
1.Дакладна вывучайце тэксты мастацкіх твораў і літаратуразнаўчыя працы.
2.Перш, чым прыступіць да работы над сачыненнем, прадумайце, які матэрыял для раскрыцця тэмы падабраць.
3.Прагледзьце ўважліва свае сшыткі па літаратуры, дзе змешчаны разнастайныя планы, тэзісы, падбор цытат.
4.Памятайце, што і эпіграф, і план, і ізлажэнне матэрыялу ў сачыненні павінны адпавядаць тэме.
5.Захоўвайце суразмернасць частак у сачыненні.
6.У сачыненні абгрунтоўвайце свае думкі цытатамі і прыкладамі, рабіце параўнанні, вывады, выказвайце свае маркаванні.
7.Галоўнае, аб чым неабходна памятаць, — самастойнае выкананне работы.
8.Старайцеся выражаць думкі дакладнай і яснай мовай.
9. Бездакорная знешняя форма сачынення ( прыгожы почарк. размеркаванне тэкста сачынення: загаловак, эпіграф, план, асобныя часткі).