Зімачка-зіма
На дварэ рыпіць мароз.
Мерзнуць рукі, мерзне нос.
Цябе, мароз, я не баюся,
На санках з горкі пракачуся.
Яшчэ люблю на лыжах пакатацца,
Навыперадкі з ветрам весела імчацца.
Многа ўзімку на дварэ для дзяцей забавы,
Смех і крыкі дзетвары каля снежнай бабы.
А як весела сняжкі пакідаць з сябрамі,
Эх, і слаўныя дзянькі, разважайце самі!
Ах, ты, зімачка-зіма, весялей цябе няма!
Гоманаў Сяргей 8 “Б” клас
Снег
Зноў над нашымі дамамі
Кружацца сняжынкі.
Мы бяжым на вуліцу
Расчышчаць сцяжынкі.
А цяпер снегавіка
Злепім мы са смехам.
Хай зімовая пара
Будзе з добрым снегам!
Ладзесава Ксенія 8 “Б” клас
Завіруха
Скаваны азёры і рэкі.
Прырода нібыта ў сне.
Схаваны прасторы пад коўдру.
На вуліцу цягне мяне.
А вецер шэпча на вуха:
“Вось-вось наляціць завіруха,
Завые, закруціць, засцеле
Вакол снегавыя пасцелі.”
Яшчанка Дар’я 8 “Б” клас
Успаміны
Успамін пра былое каханне,
Успамін пра мінулыя дні –
Гэта нібы начное блуканне
Праз імглу, дзе гарэлі агні.
Колькі момантаў зноў перажыта.
Сэрца б’ецца хутчэй у грудзях.
Попел часу застыў на вачах.
Еўдакімава Ганна, 8 “Б” клас
Ноч
Пустынны шлях. І свеціць месяц.
Аблокаў цені мільгацяць.
Марозна ноччу ва ўсім свеце,
Ды зоркі яркія дрыжаць.
Маршалава Ульяна, 8 “Б” клас
Зімняя раніца
Якая цудоўная зімняя раніца!
Якія прыгожыя дрэвы вакол!
Нібы ў казцы дзятва прачынаецца,
Быццам карункі, іскрысты сняжок.
Цяплова Іветта 8 “Б” клас
Вось і снег…
Пабялела зямля.
І стаілася ўсё навакола.
І кружыць, і ляціць ён здаля,
Быццам пыл з-пад шырокага кола.
Абарвалася тонкая ніць
Паміж рознымі порамі года.
На бярозах ці іней звініць,
Ці надзея твая, ці самота?
Вераб’ёў назганяла з галля,
І шпакоўні нікім не заняты.
Цішыня. Пасмялела зямля,
Што не зойдуцца ў сцюжы зярняты.
Вось і снег. Перайначыўся свет.
Завіруха мяце навакола.
Толькі б мне не пакінуць свой след,
Быццам след з-пад імклівага кола.
Лебядок Аляксандр, 8 “Б” клас
Беларуская мова
Цяпер беларусы цураюцца мовы,
У іншым гучанні нашэптваюць словы.
Куды ні паедзь, у якую краіну –
Народ сваёй мовы ніколі не кіне.
А мы, беларусы, і крыўдна, і горка,
Ужо забываем народа гаворку.
Дзе вы, адгукніцеся, родныя словы,
Пяшчотнай маёй беларускае мовы!
Кандыдатаў Іван 8 “Б” клас
Вясна
Пачынаецца вясна,
Прылятаюць птушкі,
І жывёлы ў лесе
Навастрылі вушкі.
Вось вясна зіму спыніла,
Снег ў ваду ператварыла.
Навакол усё ажыло,
Людзям радасць прынясло.
Ісаенка Арцём 8 “Б” клас
Сёння дажджліва
І вельмі тужліва.
Гляджу я ў акно
І бачу адно:
Цёмнае неба,
Нібы ў начы,
Хмары закрылі
Усе прамяні.
Сцякаюць дажджынкі,
Як слёзы зімы.
Птушкі хаваюцца,
Просяць вясны.