rubeen

 

4nj7bxsto8ea8wfw4napdygto8eafwf14n47bxqozzem7wfirdea8wc84gypbpqos5emjwfi4n67bqgoswopbxsos8eabwfo4n57

4nj7be6ouaonfwfb4gypbpqosuem5wcx4g81bwce4n7pbxsozxemye8no1mnypburdemgmsouuem7wfu4nhpbq6oszemfwfore


Наша творчасць

Штогод на працягу ўсяго навучальнага года кожны чацвер пасля трэцяга ўрока выходзіць у эфір школьны радыёчасопіс «Роднае слова». Вучні рыхтуюць матэрыялы, шукаюць цікавыя звесткі, займальныя факты, падбіраюць вершы на розныя тэмы. Некаторыя выпускі прысвячаліся пісьменнікам-юбілярам. Не стане выключэннем і гэты 2019/20 навучальны год. У рубрыцы «Народны каляндар» будзе працягвацца асвятленне тэм святкавання Раства Хрыстова, Вадохрышча, Масленіцы, Калядак, Вялікдня. Слухачоў, як і раней, будуць знаёміць з беларускімі народнымі абрадамі і традыцыямі. Радёчасопіс — добры дадатак да правядзення традыцыйнага адзінага дня беларускай мовы.

Акрамя гэтага кожную раніцу па чацвяргах перад заняткамі ў фае школы на вялікім маніторы дэманструюцца відыёсюжэты на разнастайную тэматыку: гісторыя Беларусі, геаграфія Беларусі, знакамітыя асобы Беларусі, беларускія народныя абрады і традыцыі.