rubeen

 

4nj7bxsto8ea8wfw4napdygto8eafwf14n47bxqozzem7wfirdea8wc84gypbpqos5emjwfi4n67bqgoswopbxsos8eabwfo4n57

4nj7be6ouaonfwfb4gypbpqosuem5wcx4g81bwce4n7pbxsozxemye8no1mnypburdemgmsouuem7wfu4nhpbq6oszemfwfore


Беларускія пісьменнікі, дзеячы мастацтва-юбіляры 2021 года

Беларускія пісьменнікі, дзеячы мастацтва-юбіляры 2021 года

Ефрасіння (Еўфрасіння) Полацкая (свецкае імя Прадслава; каля 1101 ці 1104, г. Полацк — 1173), полацкая князёўня, асветніца і мецэнатка, першая жанчына гэтага гістарычнага перыяду, кананізаваная ў святыя — 920 гадоў з дня нараджэння

Студзень

1 — Зарэмба Міхась (Міхаіл Мікалаевіч) (1941, Лагойскі р-н — 2002), пісьменнік — 80 гадоў з дня нараджэння

2 — Мулявін Уладзімір (1941, Расія −2003), артыст эстрады, кампазітар, стваральнік і мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», Народны артыст Беларусі і СССР — 80 гадоў з дня нараджэння

3 — Пазнякоў Міхась (1951, Бых. р-н), пісьменнік, перакладчык, мовазнаўца, журналіст — 70 гадоў з дня нараджэння

4 — Шамякін Іван (1921, в.Карма, Добруш. р-н — 2004), Народны пісьменнік Беларусі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі — 100 гадоў з дня нараджэння

Люты

5 — Мележ Іван (1921, Хойн. р-н — 1976), Народны пісьменнік Беларусі — 100 гадоў з дня нараджэння

6 — Ягоўдзік (сапр. Ягаўдзік) Уладзімір (1956, Слонім. р-н), пісьменнік, драматург — 65 гадоў з дня нараджэння

7 — Бадак Алесь (Аляксандр) (1966, Ляхав. р-н), беларускі пісьменнік — 55 гадоў з дня нараджэння

Сакавік

8 — Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896, Уздзен. р-н −1991), драматург, байкапісец, празаік, мовазнаўца, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, Народны пісьменнік Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі — 125 гадоў з дня нараджэння

9 — Козенка Мікола (1951, Мазыр), этнахарэолаг, педагог, рэжысёр, дзеяч аматарскай творчасці, аўтар ідэі, праекта і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», мастацкі кіраўнік фальклорнага гурта «Берагіня» — 70 гадоў з дня нараджэння

10 — Місько Павел (1931, в.Знамя, Слуцк. р-н −2011), пісьменнік — 90 гадоў з дня нараджэння

Красавік

11 — Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч, 1886, в.Пасадзец, Лагойскі р-н — 1941), пісьменнік — 135 гадоў з дня нараджэння

12 — Башлакоў Міхась (1951. В. Баштан, Гомел. р-н), паэт выдатнік друку Беларусі — 70 гадоў з дня нараджэння

Май

13 — Лойка Алег (1931, г.Слонім-2008), пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, член-карэспандэнт НАН Беларусі — 90 гадоў з дня нараджэння

14 — Сачанка Барыс (1936, Хойн. р-н-1995), пісьменнік — 85 гадоў з дня нараджэння

16 — Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох Васільевіч, 1911, в.Еўлічы,Слуцкі р-н-1996), паэт, пісьменнік, крытык, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі — 110 гадоў з дня нараджэння

Ліпень

17 — Цётка (сапр. Пашкевіч Алаіза; 1876, Шчуч. р-н-1916), паэтка-рэвалюцыянерка — 145 гадоў з дня нараджэння

Жнівень

18 — Бураўкін Генадзь (1936, в.Тродавічы, Расон. р-н-2014), паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч Беларусі — 85 гадоў з дня нараджэння

Верасень

19 — Вольскі (сапр. Вольскі-Зайдэль) Віталь (1901, Расія1988), пісьменнік, драматург, тэатральны крытык, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі — 120 гадоў з дня нараджэння

20 — Гілевіч Ніл (1931, Лагойскі р-н — 2016), паэт, літаратуразнаўца, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, Народны паэт Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы, Міжнароднай прэміі імя Х.Боцева — 90 гадоў з дня нараджэння

Кастрычнік

Лістапад

Снежань

21 — Багдановіч Максім (1891, г.Мінск-1917), паэт, класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, перакладчык, літаратуразнаўца, празаік, крытык і гісторык літаратуры — 130 гадоў з дня нараджэння