У адзіны дзень беларускай мовы ў групу падоўжанага дня завіталі госці з 10 «А » класа. Для першакласнікаў дзяўчынкі правялі «Турнір знаўцаў беларускай мовы». Дзеці з цікавасцю ўключыліся ў мерапрыемства: гулялі ў «перакладчыка», з захапленнем разгадвалі крыжаванку, загадкі. Напрыканцы вучаніцы 10 класа правялі з малымі гульню «Пярсцёнак».
Дзень роднай мовы прайшоў не толькі цікава, але і пазнавальна. Малодшыя школьнікі выказалі пажаданне, каб да іх часцей прыходзілі такія госці.