10 лістапада 2016 года ў групе падоўжанага дня 2 «В» класа праводзiлiся заняткi, прысвечаныя знаёмству з беларускiм арнаментам.
На пачатку заняткаў дзецям было прапанавана разгледзець нацыянальнае адзенне, абрусы, сурвэткi i iншыя прадметы побыту, выказаць свае меркаваннi аб своеасаблiвай прыгажосцi гэтых рэчаў. Дзеці з цiкавасцю слухалі аб тым, якi сэнс мае кожны сiмвал нацыянальнага арнамента.
Напрыканцы вучнi з задавальненнем стварылi вялiкi беларускi ручнiк пры дапамозе фарбаў і аплiкацыi. Трэба адзначыць, што на працягу работы дзецi старалiся размаўляць памiж сабой на роднай мове.
Такія заняткi з’яўляюцца адным са сродкаў далучэння малодшых школьнікаў да скарбаў сваёй Радзімы.