“Помнік незвычайнай літары”
17 лістапада ў групе падоўжанага дня № 9 у рамках цыкла заняткаў “Беларускі чацвер” праводзілася гутарка “Помнік незвычайнай літары”.
На гэтых занятках дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення адзінай у свеце літары, якая прысутнічае толькі ў нашым алфавіце. З цікавасцю разглядзелі помнік, што знаходзіцца ў старажытным Полацку, разгадалі даволі складаную крыжаванку, выканалі шмат заданняў для таго, каб замацаваць свае веды аб тым, калі ўжываецца літара “ў” (у нескладовае).
Бабіч Т.А., выхавальнік групы падоўжнага дня