Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз афіцэраў»
20 верасня 1992 года было створана грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз афіцэраў», у якое ўваходзяць як дзеючыя афіцэры і прапаршчыкі, так і тыя, што знаходзяцца ў запасе і адстаўцы, а таксама члены іх сем'яў. Акрамя абароны законных правоў і інтарэсаў вайскоўцаў і іх сем'яў, Саюз займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі. У 2003 года ў г. Магілёве створаны гарадскі Саюз, які ў цяперашні час налічвае больш за 60 членаў. У склад арганізацыі ўваходзяць удзельнікі баявых дзеянняў на тэрыторыі былога СССР, ветэраны Узброеных Сіл і органаў унутраных спраў суверэннай Беларусі, а таксама дзеючыя супрацоўнікі сілавых ведамстваў нашай краіны. 15 лістапада 2025 года пасля ўскладання кветак і аддання воінскіх ушанаванняў на знакавым для ўсіх вайскоўцаў і жыхароў абласнога цэнтра месцы – помніку батальёну міліцыі ім. К.Г. Уладзімірава, размешчаным у раёне в. Даi Магілёўскага раёна, старшынёй арганізацыі, капітанам III рангу ў адстаўцы А.У. Салянікам, уручаны пасведчанні ўдзельнікаў Саюза новым членам. Самаму старэйшаму – маёру ў адстаўцы Курцянкову А.Д., малалетняму відавочцу Вялікай Айчыннай вайны, уручана юбілейная ўзнагарода Беларускага саюза афіцэраў. Саюз папоўніўся кіраўнікамі па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдніх школ №7, 18, 43, 46 г. Магілёва. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні нашай школы (ДУА "Сярэдняя школа № 43 г.Магілева") - Падстрэлава Людміла Сцяпанаўна. Завяршылiся мерапрыемства сумесным фота. Дадзенае мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама да Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Будзем памятаць імёны абаронцаў Магілёва, будзем памятаць і тых, чые імёны ўжо наўрад ці можна ўсталяваць – усіх, хто ўнёс уклад у вызваленне свету ад фашысцкай чумы.