Таямніцы беларускіх слоў…

 

 

“Таямніцы беларускіх слоў…”

 

 

 

Горка стала беларускаму майму сэрцу, калі пабачыў я такую занядбанасць нашых лепшых, залатых нашых слоў і спраў”.

 

                                                                            Уладзімір Караткевіч

 

         Беларуская і руская мовы – дзеці адной матулі, таму ўсе беларусы нядрэнна ведаюць рускую мову, а рускі чалавек, калі прыязджае да нас, даволі хутка пачынае разумець беларуса. Таму ў некаторых склалася ўяўленне, што беларуская мова – гэта перайначаная руская, і яшчэ крыху польскіх слоў. А гэта зусім не так!

 

         Каб пазбегнуць памылковага пераканання, вучні 9-х класаў прынялі актыўны ўдзел у гульні- віктарыне “Таямніцы беларускіх слоў”, якая адбылася 14 сакавіка 2024 года.

 

        Падлеткі з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне. Асаблівую цікавасць выклікалі туры “Хітрыя словы”, “Зразумей мяне”, “Літаратурны марафон” і інш. Гэтае свята спрыяла развіццю дапытлівасці і кемлівасці, пашырэнню і ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў.

 

        9-класнікі прыйшлі да высновы, што трэба шанаваць сваю мову, бо гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова.

 

              

 

Салаўёва Наталья Антонаеўна,

 

настаўнік рускай мовы і літаратуры.