“Мая родная мова беларуская…”
Усяму вядомы свету
Наш руплівы край здавён.
Тут на сонечных палетках
Спеюць бульба, жыта, лён…
М. Пазнякоў
01 лютага 2024 г. вучні 7 -х класаў прынялі ўдзел у брэйн-рынгу “Мая родная мова беларуская”. Гэтае мерапрыемства прыцягнула ўвагу вучняў да культурнай спадчыны Беларусі і яе сучасных дасягненняў, таямніц і цудаў беларускай мовы, традыцый нашага народа.
7-класнікі з захапленнем прынялі ўдзел у спаборніцтве. Асаблівую цікавасць выклікалі катэгорыі “Волаты слова народнага”, “У свеце народных традыцый”, “Славутыя людзі Беларусі”, “Назаві слова” і іншыя. Гульня-спаборніцтва спрыяла развіццю дапытлівасці і кемлівасці, фарміраванню паважлівых адносін да сваёй Радзімы і яе дасягненняў, нацыянальных традыцый і звычаяў беларусаў, узбагачэнню лексікі школьнікаў.
Вучні зрабілі вывад, што трэба карыстацца мовай, вывучаць яе і , галоўнае, не забываць.Бо што ж мы за народ такі, які роднай мовы не ведае!
Настаўнік геаграфіі,
Самалазава Ірына Фёдараўна.