«Вясна ў акно стукаецца»

6 красавіка ў групе падоўжанага дня чацвёртых класаў прайшоў конкурс малюнкаў «Вясна ў акно стукаецца».

Дзецi актыўна працавалi ў групах. Яны не толькi малявалi прыгожыя вясновыя пейзажы, рабiлi аплiкацыi, але i рыхтавалi вершы Я. Коласа, Я. Купалы, В. Вiткi, В. Зуёнка, С. Дзяргая пра вясну.

Таксама на мерапрыемстве гучалі вершы на беларускай мове, якія склалі самі дзеці.

Вельмi прыемна, што вучнi з вялiкай зацiкаўленасцю адносяцца да роднай мовы.