Дзень беларускай гульні

13 кастрычніка ў групах падоўжанага дня першых класаў адбыўся Дзень беларускай гульні.

Перад правядзеннем мерапрыемства першакласнікі вывучылі лічылкі на беларускай мове.

Вучні пазнаёміліся з правіламі і асаблівасцямі беларускіх гульняў «У мядзведзя на бару», «Воўк і авечкі», «Гусі ляцяць» і з задавальненнем удзельнічалі ў іх, атрымліваючы пры гэтым шмат станоўчых эмоцый.

Такія мерапрыемствы не толькі садзейнічаюць фізічнаму развіццю малодшых школьнікаў, але і выхоўваюць цікавасць да беларускай мовы і народных традыцый.