У групе падоўжанага дня № 4 прайшла гульня-фантазiя «У госцi да вясёлкі».
Малодшыя школьнiкi актуалiзавалi свае веды ў гульнявой форме: дзецi называлi колеры прадметаў, адказвалі на пытанні «Бывае — не бывае?», «Што якога колеру?».
У працэсе гульнi вучні вучылiся бачыць прыгожае, развiвалі маўленчыя навыкі.
Вынiкам занятка стала творчае заданне — малюнак вясёлкi, якi дзецi выканалi з задавальненнем.
Ганчарова А.Г.,
выхавальнік групы падоўжанага дня