Зімовыя прыгоды

Вучні 3 «Б» класа ў беларускі чацвер правялі гульню — віктарыну «Зімовыя прыгоды» у групе падоўжанага дня першых класаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы пра зіму і зімовыя святы, адгадвалі зімовыя загадкі. У гульне «Перакладчык» паўтарылі назвы зімовага адзення. Усе з цікавасцю складалі тэкст па малюнку.

Напрыканцы з першакласнікамі вывучылі беларускую лічылку і правялі гульню «Весяліся мароз».

Мерапрыемства так спадабалася, што хлопчыкі і дзяўчынкі дамовіліся пра новую сустрэчу.

Літвякова Н.А.,
выхавацель групы падоўжанага дня