У «Беларускі чацвер» у групах падоўжанага дня першых класаў прайшоў «Дзень беларускай казкі».
Малодшыя школьнікі знаёміліся з новымі казкамі і ўспаміналі ўжо вядомыя. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем інсцэніравалі казкі і малявалі ілюстрацыі да іх.
У гэты дзень вучні не толькі даведаліся шмат новага і цікавага, але і атрымалі станоўчыя эмоцыі, праявілі сваю творчасць і фантазію.